У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
На днях у лясным масіве Пышкі быў знойдзены труп немаўляці, завернуты ў пакет. Верагодна, такім чынам маці пазбавілася дзіця. Выпадак трагічны, але – не першы. І не апошні. У гэтым трагедыя нашага грамадства. Міліцыя зараз шукае вінаватых, але ўсе “аператыўна-пошукавыя” мерапрыемствы праводзяцца дарма. Бо забойца – побач. Але пакарання яму не будзе.
Першыя старонкі дзяржаўных газет рапартуюць: колькасць “отказников” змяншаецца! Другія і трэція – абураюцца крымінальнымі калонкамі з банальнымі і пафаснымі загалоўкамі: “маці-зязюля”, “я тебя породил…” і г.д. Усе гэтыя матэрыялы варта змясціць на адной паласе пад агульным загалоўкам кшталту “Нармалізацыя сітуацыі з сіротамі па-беларуску”.
Наша дзяржава вырашыла скінуць са сваіх плячэй невыносны цяжар утрымання сіротаў. Цяпер бацькі, якія пакідаюць сваіх дзяцей у радзільні, павінны “кампенсаваць” дзяржаве іх утрыманне. Міліцыя і сацыяльныя служба ганяюцца за “кампенсантамі”, прымушаюць ісці на працу. Дакладней, прымушаюць працадаўцаў браць у штат алкаголікаў.
Гучыць жахліва, але цяпер хворым жанчынам (хворым на алкагалізм) “прасцей” і “лагічна” нарадзіць дома, пакласці дзіцё ў пакет і… І не трэба ўладкоўвацца на працу, не трэба бегаць ад сацыяльных службаў. Дзяржава на сэканомленыя сродкі можа падняць заробак бюджэтнікам. Міліцыі, напрыклад, ці яшчэ якому СОБРу.
Сітуацыя парадаксальная, калі казаць пра “кампенсацыю”. Быццам, дзяржава траціць “свае” грошы на ўтрыманне сіротаў. Якія вырастуць і ўсё працоўнае жыццё будуць плаціць падаткі. Гэтыя “дзяржаўныя” грошы – нашыя. Хто мы? Грамадзяне! Падаткаплацельшчыкі. Не за міфічныя “дзяржаўныя” грошы нашыя дзеці вучацца ў школах і універсітэтах. І на сіротаў не было патрачана ні рубля дзяржаўных грошаў! Таму што такога віду грошаў – няма. Таму ніякай размовы пра “кампенсацыю” ісці ня можа.
Упэўнены, што большасць падаткаплацельшчыкаў не толькі адмовіцца ад такой “кампенсацыі”, але і пагодзіцца прыплочваць. Толькі б не было больш такіх знаходак, як у Пышках на днях.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць