Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Некалькі год таму ў Горадні праводзілася “сустрэча гальштукаў” па тэме саюза Беларусі і Расіі. “Гальштукі” звычайна ездзяць на вялікіх чорных аўтамабілях з адчувальнай падвескай. Таму адну з цэнтральных вуліц за дзень да візіту аператыўна заасвальтавалі. Праз дзень пасля сустрэчы, на гэтай жа вуліцы са змрочнымі выразамі твараў працавалі дарожнікі. Ламамі яны збівалі свежы асвальт у месцах, дзе па іх разлкіах “пахаваныя” каналізацыйныя люкі.
Нас – народ – дагэтуль і не спыталі пра вартасць ідэі саюза двух дзяржаў. Хаця заявы пра неабходнасць такога плебцысту гучаць увесь час. Дык навошта нешта ў кагосці пытаць, калі “працэс пайшоў”? Ужо колькі бензіна спалена чорнымі аўтамабілямі, колькі ламоў пагнута аб каналізацыйныя люкі, колькі “гальштукаў” перацалавалася. Няўжо дарма? Бо калі дарма, то трэба шукаць вінаватых…
Так і з рэканструкцыяй Гародні. Колькі пліткі пакладзена, колькі будынкаў зруйн… рэканструктыявана, колькі гальштукаў карэспандэнтаў ОРТ з’едзена*! А колькі яшчэ наперадзе! Няўжо нехта, хто заве сябе грамадзкасць, намякае, што гэта ўсё дарма?
Калі пачыналася кампанія па арганізацыі гарадзскога рэферэндума датычна рэканструкцыі ў Гародні, некаторыя з ініцыятараў і не хавалі скепсісу: не дазволяць. А калі дазволяць, то вынікі фальсіфікуюць.
Днямі стала вядома, што не дазволілі. Прычына адмовы – “парушэнне Выбарчага кодэксу і іншых актаў Занадаўства Рэспублікі Беларусь”. Цуду лібералізма не дачакаліся.
Падрыхтоўка і правядзенне рэферэндума павінны былі стаць “прыкрыццём” для шырокага інфармавання насельніцтва пра дзейнасць рэканструктараў на бульдозерах. На пэўным этапе ідэя згуртавала шмат неабыякавых гарадзенцаў, а гэта – таксама добры вынік.
Такія маленькія гісторыі, з невялікі зменамі, у нашай краіне заўжды паўтараюцца. Асабліва калі ў іх фігуруюць гальштукі, рэферэндумы і дарожнае пакрыццё. Учора ля пажарнай каланчы на Замкавай таксама кіпела праца – будаўнікі здымалі адносна свежую плітку - прыкладна ў тым месцы, дзе павінны праходзіць нейкія камунікацыі.
Дзмітрый Ягораў
* - У інтэрвью расійскаму каналу ОРТ старшыня гарадзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка заявіў карэспандэнту, што калі яму пакажуць хоць адзін неўзноўлены будынак, то ён з’ясі яго гальштук.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць