У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Грамадская кампанія за абарону гістарычнай спадчыны перажывае не лепшыя часы. Хтосьці падлічвае напрацаваны падчас кампаніі палітычны капітал, хтосьці наўпрост заяўляе аб фрустрцыі, хтосьці моўчкі адышоў. Горадня застаецца без абаронцаў?
Летувіская Коўня вельмі падобная на Горадню. Ёсць нават зменшаная копія Савецкага пляцу. Таго, што гарадзенцы мелі да рэканструкцыі. На вуліцы Свабоды - галоўнай вуліцы месца – каштаны і ліпы, і дыхаецца тут надзвычай лёгка. І, як доказ “гарадзенскасці” Коўні, – жоўтыя ліхтары. А яшчэ – бетонная плітка з савецкіх часоў. Вуліцу чакае рэканструкцыя: пакладуць новы брук. А яшчэ – ссякуць цудоўныя дрэвы, ссякуць цудоўнае “гарадзенска-коўнаскае” паветра. Жыхары ведаюць пра гэта. Абураюцца ў размовах з сябрамі. Далей справа ў еўрапейскім горадзе не ідзе. Калі жыхары Коўні пачнуць абараняць сваё паветра, свой горад, ім, пэўна, не будуць заламваць рукі, іх не будуць судзіць, іх не будзе тэрарызаваць мясовае КДБ. Але – цішыня.
Сапраўдныя Гарадзенцы ніколі не былі труслівымі. Калі яны бароняць роднае, яны не гоняцца за палітычным ці якім іншым капіталам. А яшчэ – не шкадуюць сябе.
Кожны гарадзенец заўсёды мае ўласны позірк на абсалютна любую з’яву. У гэтым наша моц і за гэта нас паважаюць. У гэтым і наша слабасць. Аб’яднаўшыся аднойчы, мы сталі надзвычай моцнымі. Але абарона – гэта не руйнаванне, тут трэба больш цярпення, тут няма і секунды для перапынку. Не атрымалася : “рэканструкцыя”, нібы пачвара, затаілася, і – дачакаліся. Так мы згубілі флігель.
У Летуве ведаюць пра змаганне гарадзенцаў. І летувісы кажуць:”Правільна, так і трэба, не можа быць інакш”. А на справе - можа. Так летувісы згубілі Клайпеду. Зараз гэта тыповы сучасны еўрапейскі горад у горшым сэнсе. Шкло і бетон. І каштаны адмысловага сорту. На іх ніколі не будзе пладоў, бо яны пагражаюць заможным еўрапейскім турыстам.
Кажуць, што кампанія ў абарону Горадні не дасягнула сваіх мэтаў. Рэканструкцыя не спынілася. Кожны дзень мы губляем Горадю. Але ж, каб не было той моцы, не было б таго згуртавання сапраўдных гарадзенцаў, то не было б нават той Горадні, што у нас засталася. Таму ці мае права, хоць хто, казаць, што абарона правалілася? Ці мае права,хоць хто, ставіць кропку?
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць