У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суда Ленінскага раёна Гродна, паводле якога былі пакараныя міліённымі штрафамі.
Учора дзве самыя ўплывовыя маладзёвыя арганізацыі Беларусі святкавалі юбілеі. Прынцыповыя ідэялагічныя апаненты “нарадзіліся” ў адзін дзень з розніцай у пяць год – “Маладому Фронту” споўніласядзесяць год, БРСМ - пяць. Кажуць, нібыта, арганізацыі амаль аднолькавыя, толькі мэты -дыяметральна супрацьлеглыя. На справе – усё наадварот.
Нават для кіраўніцтва БРСМ не сакрэт, што колькасныя паказчыкі “самай масавай” раздутыя адміністрацыйным рэсурсам. Сяброўства ў саюзе пераўтварылася ў нецікавую фармальнасць у школах, ПТВ і ВНУ. Адзінкі супрацьстаяць – зарабляюць праблемы з адміністрацыяй. Класныя кіраўнікі і куратары, якім непашчасціла апякаць такіх прынцыповых, рызыкуюць застацца без прэмій. Сітуацыя пастаўлена “на паток”. Моладзь, з большага абыякавая да палітыкі, выбірае шлях без перашкодаў. У гэтым – фенамен масавасці. Атрымаўшы чырвона-зялёны ламінаваны білет,чарговы новаспечаны БРСМ-авец кладзе “запаветны” сімвал у далёкі вугал і забывае яго да бліжэйшай генеральнай прыборкі кватэры.
У “Фронта” адміністрацыйнага рэсурса няма. І, відавочна, ня трэба. Тут – рамантыка супраціву, “тусовачнасць” і нефармальнасць арганізацыі. Тут адрэналін несанкцыянаваных акцый і ідэйная згуртаванасць. Феномен “эмэфу” – не ў колькасці, але ў якасці. За гэта маладафронтаўцы расплочваюцца арыштамі, допытамі ў КДБ і, нарэшце, “палітычнымі” справамі з рэальнымі прысудамі. І для кіраўніцтва МФ – не сакрэт, які яперспектывы чакаюць новаспечанага маладафронтаўца пры сённяшняй уладзе.
Але вернемся да мэтаў. Дзеля чаго? Маленькая гульня: адгадайце, якая з гэтых дзвюх арганізацый мае на мэце судзеянне развіццю ў Беларусі грамадскай супольнасці на падставе патрыятычных і духоўных каштоўнасцяў беларускага народа? Адгадалі? БРСМ. Мэта “Маладога Фронту” тая ж самая, толькі Фронт будуе супольнасць на падставах рынку і дэмакратыі. Вядома, поўныя фармуліроўкі статутных мэтаў адрозніваюцца, але, па сутнасці, з іх вынікаюць дзве рэчы: усё – для моладзі, усё – для Беларусі.
Цудоўныя арганізацыі, асабліва калі чытаеш статуты. Мы віншуем усіх змагароў за грамадскую супольнасць, зычым росквіту і дасягнення задэклараваных статутных мэтаў.
Паслухаць аўтарскія кампазіцыі гродзенскага джазавага гурта “Stop Time Jazz Band” ужывую землякам ўдаецца нячаста, бо музыкі выступаюць найчасцей за мяжой. Таму зала філармоніі падчас джазавага канцэрта была запоўненая цалкам. Рэпартаж з імпрэзы і каментары саміх музыкаў слухайце на радыё “Твой стыль”. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
1 снежня Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Наколькі складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Гародні? Дзе ў горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ/СНІД? Для якой катэгорыі насельніцтва аналіз на смяротны вірус абавязковы? Ці ва ўсе ВНУ возьмуць з такім дыягназам? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:39 хв., 2, 28 МБ) Спампаваць
Пра што чарговая кніга гарадзенскіх гісторыкаў Сяргея Токця і Андрэя Вашкевіча? Да выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ далёка, а партыя БНФ ужо вызначаецца з кандыдатамі. Дзе ў Гродна можна паглядзець элітарнае кіно? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім стылі”. (10:45 хв., 3, 69 МБ) Спампаваць
У чарговым выпуску “Музычнай гасцёўні” малады гродзенскі гурт з загадкавай назвай “ВуТу”. Чаму музыкаў не задавальняе стан беларускага шоў-бізу і што ўдзельнікі гурта збіраюцца прапанаваць слухачам узамен? Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю Ганкі Наумовіч з удзельнікамі гурта. (04:27 хв., 1, 53 МБ) Спампаваць
23 лістапада ў Гродна прайшоў Дзень культуры Ізраіля.
“Гродзенская ліга кракадзілаў” распівала гарбату ў цэнтры горада.
У сваёй перамозе на “Alma mater” філолагі не сумняваліся.
З чым у гарадзенцаў асацыюецца першы снег? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (10:39 хв., 3,65 MБ) Спампаваць
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць