| ЗА ЧЫСЦІНЮ МОВЫ І… СУМЛЕННЯ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 11.10.2007 г. | |
Падыходзяць да апазіцыянера два міліцыянера і кажуць: пройдёмте. - У пастарунак? - Ага. - Пратакол складаць будзеце? Ізноў за лаянку? - Ага. - Ну тады ты – му***, а ты - даўба***. І не пераблытайце мне! У адным з мінулых нумароў “Твайго Сстылю” было апублікавана інтэрв’ю з дзеячом апазіцыі, які таксама нібыта лаяўся ў прысутнасці міліцыянтаў і за гэта быў асуджаны. На мой рэдактарскі погляд, інтэрв’ю ўдалае. Пабольш бы такіх. І вось – на табе: зараз баюся, што журналістаў на ўсіх “сядзельцаў” не хопіць. Па апошніх звестках за гэты тыдзень за лаянку затрыманыя: - Віктар Сазонаў, кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ; - Дзмітрый Слуцкі, старшыня гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі; - Іван Роман, журналіст; - Юры Істомін, кіраўнік абласной арганізацыі АГП; - Ігар Банцар, журналіст; - Мікола Лемяноўскі, партыя БНФ; - Анжаліка Борыс, кіраўнічка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў. …Аднойчы давялося сустракаць сваіх сяброў на гарадзенскім чыгуначным вакзале. Каля выхаду сядзела п’яная кампанія і вяла нетаропкую гаворку. Іншаземец напэўна не зразумеў бы, аб чым ідзе размова, нават калі вывучаў рускую ці беларускую мову. Бо за мяжой мацюкоў не вывучаюць. Тры разы да кампані падыходзіў нарад міліцыі. Вельмі тактоўна рабіў папярэджанні. На трэці раз таксама вельмі тактоўна, з ужываннем “вы” і “калі ласка”, прапанаваў кампаніі разыйсціся. Вось вам загад міністра ўнутраных справаў аб ветлівасці ў дзеянні. Уявіце, што выраблялі і як размаўлялі гэтыя сем затрыманых асобаў – людзі з добрай адукацыяй, не пабаюся гэтага слова, інтэлегентныя! Але неяк прасцей – бо больш лагічна – уявіць, што ў дадзеных выпадках супрацоўнікі міліцыі кіраваліся іншым загадам. А мова, на якой затрыманыя палітыкі і журналісты размаўлялі, значна чысцей за сумленне тых, хто даваў ілжывыя паказанні ў судзе. Самае крыўднае ва ўсёй гэтай гісторыі тое, што кожны застанецца “пры сваіх”. “Сядзельцы” застануцца з чыстым сумленнем і, хучэй за ўсё, такой жа чыстай мовай. А тыя, хто даваў ілжывыя паказанні, у бліжэйшы час не будуць мець цудоўнай магчымасці ачысціць сваё сумленне за кратамі. Зміцер ЯГОРАЎ. |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











